Трапна кідай — у мішэнь пападай

- 14:51Портфолио

Прапаную вашай увазе аўтарскае нестандартнае спартыўнае абсталяванне, якое складаецца з некалькіх гульнявых комплексаў і дапамагае развіваць вакамер, спрытнасць, навыкі дакладнага пападання ў мішэнь, каардынацыю рухаў.

Першы комплекс называецца “Самы трапны”. Для яго вырабу я выкарыс­тоўвала рознакаляровыя пластыкавыя трубы, якія прымацавала да драўлянай стойкі памерам 55х70 см; тэнісныя шары, капсулы ад шакаладных яек. Ёсць розныя варыянты выкарыстання гэтага абсталявання, якія вельмі падабаюцца дзецям. У рухавай гульні “Хто больш пападзе” прапаную дзецям па чарзе кідаць у мішэнь тэнісным шарыкам. У гульнявым практыкаванні “Дакладна ў мішэнь” кожнаму дзіцяці даецца па 4 рознакаляровыя шарыкі, якія яны закідваюць у трубы адпаведнага колеру. У эстафеце “Хто больш пападзе ў мішэнь з 5 кідкоў” гульцы па чарзе кідаюць у мішэнь тэнісным шарыкам. Перамагае той, хто больш за ўсіх закіне шарыкаў.

Для вырабу другога комплексу “Вясёлыя звераняты” я выкарыстоўвала пластмасавыя кантэйнеры з выразанай адтулінай у выглядзе рота жывёлы, ламініраваныя карцінкі з выявамі жывёл (каровы, сабакі, ката) памерам 30х40 см і муляжы яблыка, рыбы, костачкі. Гэты комплекс дае магчымасць пагуляць з дзецьмі ў спартыўную эстафету “Пачастуй абжору”, у якой дзецям прапануецца, перш чым накарміць абжору, прайсці перашкоду, і ў рухавую гульню “Хто хутчэй накорміць зверанят”, дзе гульцы, ідучы па крузе, вымаўля­юць словы: Угощенья собираем //  И зверят мы угощаем: // Яблоко — коровке, // Косточка — собачке, // И про рыбку не забудем, // Котику ее добудем. // Начинаем мы бежать // И зверят всех угощать.

Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца, збіраюць корм для жывёл і кладуць яго ў адпаведныя кантэйнеры. У гульню малой рухавасці “Накармі зверанят” гульцу прапануецца, не гледзячы, узяць муляж з кантэйнера і вызначыць, якому зверу гэты “корм” належыць.

Трэці комплекс называецца “Займальная садавіна”. Асаблівасць гэтага нестандартнага спартыўнага абсталявання заключаецца ў тым, што яго можна размяшчаць як на стацыя-­
нарным, так і на пераносным абсталяванні з дапамогай падвешвання, замацавання і выкарыстоўваць як гімнастычны мат.

Для вырабу комплексу “Займальная садавіна” я выкарыстоўвала муляжы садавіны памерам 90х70 см са скуразамяняльніка, якія напоўніла паралонам таўшчынёй 5 см, каляровую самаклейную паперу для афармлення мішэні, маляўнічыя ламініраваныя карцінкі з выявамі садавіны.

Гэты комплекс выкарыстоўваю для развіцця розных відаў рухальнай актыўнасці: спрыту, трапнасці, гнуткасці, каардынацыі рухаў. Пры навучанні дзяцей кіданню і лоўлі выкарыстоўваю комплекс “Займальная садавіна” ў гульнявым практыкаванні “У нас мячык не просты, ён ляціць у цэль стралой”, якое падабаецца дзецям. Для гэтага практыкавання прымяняю тэнісныя і баскетбольныя мячы, а таксама мяшочкі з пяском. Па маім сігнале дзеці выконваюць кіданне ў мішэнь мяча правай і левай рукой, кіданне мяшочка ўдалячынь з месца, кіданне ў вертыкальную мішэнь (вышыня мішэні да 2,5 м, адлегласць 2—2,5 м), кіданне ў гарызантальную мішэнь (вышыня мішэні 3 м), кіданне мяча дзвюма рукамі.

У эстафеце “Перанясі садавіну” падвешаныя на апору муляжы грушы і лімона пераварочваю адваротным бокам, а дзяцей дзялю на дзве каманды: “Каманда Грушы” і “Каманда Лімона”. Па сігнале гульцы бяруць па адной карцінцы грушы або лімона, пераадольваюць перашкоду, дабягаюць да комплексу “Займальная садавіна” і пакідаюць карцінку адпаведнай садавіны на муляжы.

У рухавай гульні “Збяры садавіну” гульцы ўтвараюць кола, у цэнтры якога знахо­дзяцца карцінкі садавіны па колькасці гульцоў (сліва, груша, яблык, лімон), пачынаюць рухацца супраць гадзіннікавай стрэлкі са словамі: Мы идем сейчас по кругу, // Будем фрукты собирать. // 1, 2, 3, 4, 5 — // Начинаем все играть! // Кто быстрее — выбегай, // Фрукты быстро собирай! 

Пасля гэтых слоў дзеці бяруць па адной садавіне-карцінцы і размяшчаюць яе на муляжы “Займальная садавіна”.

Яшчэ комплекс “Займальная садавіна” выкарыстоўваю як гімнастычныя маты пры саскокванні з гімнастычнай лаўкі і як індывідуальны гімнастычны дыванок пры выкананні практыкаванняў на развіццё гнуткасці.

Яркасць і навізна нестандартнага абсталявання “Трапна кідай — у мішэнь пападай” прыцягвае ўвагу дзяцей і падтрымлівае іх цікавасць і жаданне займацца фізкультурай. Гэтае абсталяванне могуць выкарыстоўваць кіраўнікі фізічнага выхавання, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычныя кіраўнікі не толькі пры правядзенні заняткаў, але і ў індывідуальнай рабоце з дзецьмі, у рамках фізкультурна-аздараўленчай работы ў канікулярны перыяд.

Людміла РОТНАВА,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 33 Мазыра.