У гэтыя пераднавагоднія дні хай хоць трохі любові і цяпла атрымаюць тыя дзеці, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.
Шмат мерапрыемстваў прайшло ў нашай навучальнай установе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Аднак адно стала ўжо добрай штогадовай традыцыяй — акцыя “Цуды пад Новы год!”. Вучні арганізоўваюць збор канцылярскіх прылад і цацак для дзяцей з інтэрнатных устаноў. Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі пастараліся і падрыхтавалі шмат сюрпрызаў: мяккія цацкі, каляровая папера, алоўкі, фарбы — усё, што можа спатрэбіцца юным аматарам творчасці.
Ну, вось і наступіў самы адказны і кранальны момант, калі трэба ўручаць падарункі! А хто можа ў гэтым параўнацца з галоўным навагоднім персанажам — Дзедам Марозам.
Наш Дзядуля Мароз адправіўся ў Навагрудскі СПЦ, каб парадаваць хлопчыкаў і дзяўчынак. Бо як прыемна ўсведамляць, што ты дакранаешся да цуду ў жыцці іншага чалавека!
Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік дырэктара Шчорсаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.