У Беларусі будзе ўкараняцца механізм дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага насілля

- 9:32Компетентно, Новости

Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага насілля, распрацаваны Міністэрствам адукацыі і будзе задзейнічаны ў наступным навучальным годзе. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі галіновага міністэрства Алена Сімакова.

Работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх, насілля над дзецьмі, абароне іх правоў і законных інтарэсаў ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі будзе прадоўжана і далей. Міністэрствам адукацыі ва ўзаемадзеянні з усімі зацікаўленымі ведамствамі будзе ўкараняцца новая рэдакцыя Метадычных рэкамендацый па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы і Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага насілля. Плануецца далейшае нарматыўнае прававое рэгуляванне функцыянавання раённых каардынацыйных саветаў па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, механізмаў рэагавання на звесткі Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, удасканаленне норм аб прызнанні сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей, арганізацыі кантролю за задавальненнем іх мінімальных жыццёвых патрэб. Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі запланавалі правядзенне вучэбных семінараў для спецыялістаў устаноў адукацыі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы.

Падрабязней аб новых падыходах у выхаваўча-прававой і прафілактычнай рабоце можна даведацца ў бліжэйшых нумарах «Настаўніцкай газеты».

Ала КЛЮЙКО
Фота Алега ІГНАТОВІЧА, а также с сайта pixabay.com