У Беларусі дзейнічаюць 3702 установы адукацыі для дзяцей дашкольнага ўзросту

- 9:30Компетентно

Аб развіцці дашкольнай адукацыі карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» расказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі галіновага міністэрства Альбіна Давідовіч.

— Альбіна Леанідаўна, якія захады прадпрымаюцца, каб абсалютна кожнае наша дзіця было забяспечана месцам у дзіцячым садку?

— Мы прадпрымаем шэраг мер па забеспячэнні даступнасці дашкольнай адукацыі. Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць 3702 установы адукацыі для дзяцей дашкольнага ўзросту, якія наведваюць каля 378,2 тысячы выхаванцаў. Паралельна вядзецца будаўніцтва новых альбо рэканструкцыя існуючых устаноў з улікам спецыфікі раёнаў, іх эканамічнага развіцця і дэмаграфічнай сітуацыі на перспектыву.

У мінулым годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 12 садкоў на 2075 месцаў; пасля капітальнага рамонту ўве­дзены ў строй 5 сталічных устаноў для дашкалят на 776 месцаў. Акрамя таго, адкрыты групы кароткачасовага знаходжання для больш чым 36,6 тысячы дзяцей; арганізавана перавозка да дзіцячых садоў каля 10 тысяч выхаванцаў, а таксама рэалізаваны іншыя меры, каб забяспечыць даступнасць дашкольнай адукацыі для ўсіх дзяцей, у тым ліку захаваць на ўзроўні 100% нарматыў ахопу 5-годак падрыхтоўкай да навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсіх абласцях і Мінску.

Распрацаваны і ўдасканалены алгарытм накіравання дзяцей у дзіцячы сад. У ім упарадкаваны ўлік дзяцей, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у мэтах атрымання імі да­школьнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Там удакладнена катэгорыя асоб, якія яшчэ не забяспечаны месцамі ў дзіцячых садах. У далейшым будзе ажыццяўляцца працэдура пастаноўкі дзяцей на ўлік у электроннай форме.

— Чым характэрны змест да­школьнага навучання і выхавання?

— Як вядома, былі зацверджаны адукацыйны стандарт і вучэбная праг­рама дашкольнай адукацыі, што паўплывала на яе зместавае напаўненне. У мэтах удасканалення работы па патрыятычным выхаванні, фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту традыцыйных каштоўнасных установак і адпаведных кампетэнцый абноўлены змест раздзела “Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё” (адукацыйны раздзел “Дзіця і грамадства”). Пачынаючы з сярэдняй групы (ад 4 да 5 гадоў), у названы раздзел вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ўключаны новы адукацыйны кампанент “Асновы грамадзянска-патрыятычнай культуры”.

Распрацаваны і ўдасканалены алгарытм накіравання дзяцей у дзіцячы сад. У ім упарадкаваны ўлік дзяцей, у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Там удакладнена катэгорыя асоб, якія яшчэ не забяспечаны месцамі ў дзіцячых садах. У далейшым будзе ажыццяўляцца працэдура пастаноўкі дзяцей на ўлік у электроннай форме.

Выдадзена 8 найменняў вучэбных дапаможнікаў для устаноў дашкольнай адукацыі, 13 найменняў вучэбна-метадычных і вучэбных наглядных дапаможнікаў, з іх 11 — для дашкольных устаноў, 2 — для ўстаноў спе­цыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Для захавання бяспекі і якасці адукацыйнага працэсу распрацаваны тэрытарыяльныя планы мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і аснашчэнні дашкольных устаноў сучасным абсталяваннем на перыяд да 2025 года, праведзены рамонт і рэканструкцыя будынкаў і памяшканняў, закуплена гандлёва-тэхналагічнае і іншае абсталяванне, сродкі навучання.

Па-ранейшаму застаецца шэраг праблемных пытанняў: не выконваецца нарматыў дзяржаўнага сацыяльнага стандарту па забяспечанасці дзяцей месцамі ў дзіцячых садах. Складаная сітуацыя складваецца ў Мінскім раёне. Таксама існуе неабходнасць далейшай мадэрнізацыі і абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў дашкольнай адукацыі, у тым ліку сродкамі захавання бяспекі (сістэмамі відэаназірання). Установы маюць патрэбу ў наяўнасці плавальных басейнаў, інтэрактыўных дошак, камп’ютарных класаў. Над усімі пастаўленымі задачамі мы сёння актыўна працуем і плануем выйсці на станоўчы вынік.

— Альбіна Леанідаўна, задачы інтэграцыі і сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ставяцца і ў дашкольнай адукацыі.

— Безумоўна, так. Мы імкнёмся, каб нашы дзіцячыя сады былі гатовы забяспечваць арганізацыю адукацыйнага працэсу на належным узроўні для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, каб ствараліся спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі, выкарыстоўваліся неабходныя сродкі навучання, забяспечваўся неабходны прафесійны ўзровень педагагічных работнікаў, вялася неабходная інфармацыйна-тлумачальная работа з бацькамі. Такім чынам, ствараем усе неабходныя ўмовы для роўнага доступу нашых дзяцей да якаснай дашкольнай адукацыі.

Ала КЛЮЙКО
Фота Алега ІГНАТОВІЧА