Шасцікласнікі Маларыцкай раённай гімназіі жывуць насычаным пазаўрочным жыццём. Класны кіраўнік Аліна Дэйнак праводзіць для сваіх 22 дзяўчынак і хлопчыкаў шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў. Настаўніца не шкадуе часу і сіл, каб зрабіць школьныя гады выхаванцаў незабыўнымі.

Нядаўна навучэнцы вырашылі праверыць сваё рыбацкае шчасце. Такая ідэя ўзнікла на чарговай класнай гадзіне.
— Як жонка рыбака, — гаворыць Аліна Леанідаўна, — ведаю, што восенню вада пачынае астываць, а рыба актывізуецца, рыхтуючыся да халадоў. Плотка, карась, акунь і лешч — усе яны пачынаюць актыўна карміцца, што павялічвае шансы на ўдалую рыбалку. Але для таго каб лоўля на паплавок стала паспяховай, трэба ведаць некаторыя сакрэты.

Пра іх падрабязна і расказала класны кіраўнік вучням перад тым, як накіравацца ў гарадскі парк. Там, на беразе вадаёма, часта з вудамі сядзяць рыбакі. Кажуць, што рыба добра клюе. На кручок можа зачапіцца любая. Часам трапляе і сомік, і плотка, і нават шчупачок.
Вырашылі лавіць на чарвякоў. Хлопцы накапалі іх столькі, што здавалася, будуць вудзіць некалькі дзён! Выбралі зручнае месца, закінулі вуды і пачалі чакаць. Неўзабаве пачало кляваць адразу ў некалькіх рыбакоў. Паплаўкі тapгaнуліся paз-дpyгi — і знiклі пaд цёмнaй вaдoй. Колькі было радасці!

Сумесная рыбалка падарыла шасцікласнікам шмат станоўчых эмоцый і магчымасць атрымаць асалоду ад самога працэсу лоўлі на свежым восеньскім паветры. Вучням Аліны Дэйнак мерапрыемства спадабалася і запомнілася. Яны вырашылі, што вудзіць рыбу ўсім класам пойдуць яшчэ не раз.
Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі
Фота аўтара





