На базе Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі прайшоў вочны тур адборачнага этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць», паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
У ім прынялі ўдзел 44 навучэнцы, якія прайшлі адбор і сталі пераможцамі завочнага тура адборачнага этапу. Старшакласнікам неабходна было напісаць водгук і выканаць комплексную работу па рускай мове і літаратуры.
Па выніках праведзеных конкурсных выпрабаванняў вызначана 6 пераможцаў. Імі сталі навучэнка 10-га класа гімназіі № 56 Мінска Лізавета Гламбоцкая (настаўніца Іна Хайбуліна), навучэнка 11-га класа гімназіі № 33 Мінска Яўгенія Русецкая (настаўніца Таццяна Белагалова), навучэнка 11-га класа гімназіі № 16 Мінска Лізавета Краўцова (настаўніца Галіна Вярыга), навучэнка 11-га класа сярэдняй школы № 94 Мінска імя Я.Д. Бяляева Аляксандра Падлесная (настаўніца Людміла Галавацюк), навучэнка 10-га класа гімназіі № 7 Мінска імя В.І. Лівенцава Ганна Седзюкевіч (настаўніца Марына Васілёнак), навучэнка 11-га класа гімназіі № 27 Мінска Кацярына Багдановіч (настаўніца Ларыса Сяножанская).
Пасля адборачнага этапу будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Мінск на заключным этапе спаборніцтваў сёлета ў Брэсце. Там навучэнцам неабходна будзе не толькі выканаць пісьмовыя заданні, але і прыняць удзел у конкурсах знаўцаў, выразнага чытання і рытарычнага майстэрства.
Арганізатарамі алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі. Асноўныя мэты — умацаванне сяброўскіх сувязей моладзі Беларусі і Расіі, павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны дзвюх краін.
Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота прадастаўлена МГІРА