У сяброўскай атмасферы

- 12:41Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Таццяна Яўгенаўна Рагожнікава — першапраходзец у гісторыі адноўленых профільных педагагічных класаў.

Падрыхтоўку да паступлення ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка яна праходзіла ў педкласе з 2016 па 2018 год. Паступіла, а пасля выпуску з УВА вярнулася выкладаць у родную сярэднюю школу № 83 імя Г.К.Жукава Мінска.

Хоць у дзяцінстве Таццяна Яўгенаўна і гуляла ў школу, вучыла лялек пісаць і чытаць, але станавіцца настаўніцай не планавала. Пра тое, што сваю будучыню дзяўчына звяжа з педагогікай, яна цвёрда вырашыла толькі пасля таго, як прыйшла ў профільны педагагічны клас з вывучэннем на павышаным узроўні рускай мовы і гісторыі Беларусі. 

— Велізарную ролю ў станаўленні мяне як педагога адыграла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце выкладчык факультатыву “Уводзіны ў педагагічную прафесію” Алена Зянонаўна Шамшур, — успамінае Таццяна Яўгенаўна. — Дзякуючы ёй, профільны педагагічны клас адкрыў мяне па-новаму. Яна заўсёды давала правільныя парады, але пры гэтым ніколі не навязвала сваё меркаванне, заўсёды выслухоўвала. Для яе было важна раскрыць вучня, зразумець яго пункт гле­джання. Так я знайшла ў сабе талент да выкладання і паспяхова падрыхтавалася да паступлення ў БДПУ.

Падчас навучання ў школе Таццяна Яўгенаўна праходзіла педагагічныя практыкі. Першая была ў роднай сярэдняй школе № 83. Разам з аднакласніцай яна праводзіла заняткі ў 2 “А” класе. Дзякуючы такім прафесійным пробам, Таццяна Яўгенаўна зразумела, што ёй падабаецца працаваць з дзецьмі малодшага ўзросту. Яна рыхтавала інтэлектуальныя гульні, выбірала інтэрактыўныя формы правядзення ўрокаў. Малады педагог працягвае рабіць гэта і цяпер — і шчыра радуецца, калі бачыць, як дзеці з задавальненнем вучацца і больш эфектыўна засвойваюць інфармацыю.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 23 снежня 2022 года.