Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 20 снежня.
Сёння ў дадатку “Школа кіравання” — актуальныя каментарыі і парады спецыялістаў.
- Навелы Кодэкса аб адукацыі каменціруюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
- Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вольга Рыбаключава расстаўляе кропкі над “і” ў пытанні рэпетытарства.
- Пра развіццё інклюзіі ў адукацыйнай галіне расказвае начальнік аддзела адаптацыі і інтэграцыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Міністэрства адукацыі Ала Вераценнікава.