У сённяшнім дадатку «Школа кіравання» — пастановы, актуальныя каментарыі і тлумачэнні

- 11:30Новости, Школа управления

Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Школа кіравання» выйшаў 24 мая.

Сёння ў дадатку “Школа кіравання” — пастановы, актуальныя каментарыі і тлумачэнні

  • Пра арганізацыю харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рас­казвае начальнік упраўлення развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Андрэй Дзем’яновіч.
  • Дзейнасць Міністэрства адукацыі і падведамасных арганізацый па ахове працы, пажарнай і прамысловай бяспецы каменціруе намеснік начальніка ўпраўлення развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы галіновага міністэрства Ігар Міцкевіч.
  • Пастанова галіновага ведамства аб карэкціроўцы прыёму дакументаў у школы і гімназіі для старшакласнікаў.
  • Правілы адпачынку згодна з Працоўным Кодэксам Рэс­публікі Беларусь.
  • У рубрыцы “Вам адказ­вае Міністэрства адукацыі” — тлумачэнні па самых актуальных пытаннях.