У сённяшнім дадатку «Школа кіравання» — увага дакументам і арганізацыі бяспечных умоў навучання

- 14:28Новости, Школа управления

Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 15 верасня ў «Настаўніцкай газеце». У ім вы знойдзеце новыя пастановы ўрада і Міністэрства адукацыі, а таксама цікавыя інтэрв’ю.

У сённяшнім дадатку — увага дакументам і арганізацыі бяспечных умоў навучання.

  • Начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар расказвае пра выхаваўчыя падыходы ў новым навучальным годзе.
  • Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага гаркама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Алег Жук тлума­чыць дакументы па ахове працы і стварэнні бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе.
  • Агляд новых пастаноў урада і Міністэрства адукацыі, а таксама чэк-ліст для ўстаноў адукацыі ад Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.