У Віцебску падчас летняй школы настаўнікі англійскай мовы павышалі свой прафесійны ўзровень

- 17:28Образование

Лета — гэта не толькі час для аднаўлення і перазагрузкі, але і выдатная магчымасць для матываваных педагогаў павысіць свой прафесійны ўзровень.

Традыцыйна сярэдняя школа № 3 Віцебска імя Л.М.Бяліцкага прымала ўдзельнікаў летняй школы для настаўнікаў англійскай мовы Кастрычніцкага раёна горада Віцебска.

Мэтай дзейнасці летняй школы з’яўляецца стварэнне ўмоў для бесперапыннага павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці, развіцця матывацыі да самаўдасканалення і павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства настаўнікаў.

Перад арганізатарамі летняй школы стаялі такія задачы, як вызначэнне і фармулёўка прыя­рытэтных педагагічных праблем і цяжкасцей, уключэнне настаўнікаў у прафесійнае творчае ўзаемадзеянне для іх паспяховага вырашэння, павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў (педагагічных, псіхалагічных, метадычных), вывучэнне і вызначэнне шляхоў рэалізацыі ў практыцы перадавога вопыту, садзейнічанне творчаму росту педагагічных работнікаў, фарміраванне патрэбы ў бесперапыннай сама­адукацыі і ў імкненні да асобаснага і прафесійнага самаразвіцця. За парты ў школе селі актыўныя і творчыя настаўнікі, якія дзяліліся сваім вопытам што, у сваю чаргу, стварыла ўмовы для прафесійна-­асобаснага развіцця настаўнікаў англійскай мовы, для ўзаема­дзеяння і супрацоў­ніцтва ў рамках бесперапыннага павышэння прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў міжкурсавы перыяд.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці летняй школы былі: дыягнастычная работа (выяўленне прафесійных цяжкасцей, адукацыйных запытаў і патрэб педагогаў); інфармаванне настаўнікаў аб сучасных напрамках развіцця адукацыі, азнаямленне з інавацыйнымі формамі і метадамі арганізацыі адукацыйнага працэсу; аказанне тэарэтычнай і практычнай дапамогі педагогам па павышэнні кваліфікацыі ў міжкурсавы перыяд; выяўленне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.

У рамках летняй школы былі праведзены:

– тэматычныя семінары “Рэалізацыя сучасных падыходаў да моўнай адукацыі ў рамках вучэбнага прадмета “Англійская мова”, “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з дапамогай кагнітыўнай візуалізацыі з мэтай засваення моўных норм замежнай мовы”;

– майстар-класы “Стварэнне эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя і арганізацыя камунікатыўнага ўзаемадзеяння на вучэбных занятках па замежнай мове”, “Адукацыйны канал па вучэбным прадмеце “Англійская мова” як эфектыўны сродак сеткавага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу”, “Метады інтэрактыўнага навучання”, “Выкарыстанне магчымасцей лічбавага адукацыйнага асяроддзя з мэтай фарміравання кампетэнцый навучэнцаў”, “Выкарыстанне анлайн-рэсурсаў на ўроках англійскай мовы як сродак фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў”, “Прыёмы фарміравання камунікатыўных і пазнавальных універсальных вучэбных дзеянняў з выкарыстаннем метаду візуалізацыі”, “Метады эфектыўнай арганізацыі камунікатыўнага ўзаемадзеяння на ўроку англійскай мовы на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”;

– практычныя заняткі “Выкарыстанне нацыянальнага кампанента ў навучанні замежнай мове як сродак рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу прадмета”, “Стварэнне сітуацыі поспеху на ўроках англійскай мовы”, “Тэхнікі візуалізацыі вучэбнага матэрыялу ў адукацыйным працэсе: анлайн- і афлайн-інструменты”, “Набыццё навучэнцамі вопыту рэфлексіўнай дзейнасці ў працэсе фарміравання метапрадметных кампетэнцый на ўроках англійскай мовы”, “Праектаванне дзейнасці навучэнцаў на вучэбных занятках па замежнай мове з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій”;

– круглы стол “Прафесійная дзейнасць сучаснага настаўніка: праблемы, вопыт, перспектывы”.

Заняткі праводзілі Ірына Прызба, настаўніца англійскай мовы, настаўнік-метадыст сярэдняй школы № 3 Віцебска імя Л.М.Бяліцкага; Вольга Лукша, настаўніца англійскай мовы, настаўнік-метадыст Браслаўскай гімназіі; Юлія Іванова, педагог сярэдняй школы № 28 Віцебска імя Е.С.Зяньковай; Наталля Маладзечкіна, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 2 Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Надзеі Віктараўны Траян.

Маладая настаўніца сярэдняй школы № 4 Віцебска Наталля Ганчарова падзялілася вопытам стварэння адукацыйнага канала.

Кожны ўдзельнік у будучыні зможа распрацоўваць уласную траекторыю асобаснага і прафесійнага развіцця, актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы адкрытых мерапрыемстваў раённага, абласнога і іншых узроўняў, а таксама паспяхова ўдзельнічаць у конкурсах прафесійнага педагагічнага майстэрства.

Іна Уладзіміраўна Сінякова, сярэдняя школа № 34 Віцебска:

— Вельмі рада, што ўдалося паўдзельнічаць у рабоце летняй школы. Зносіны з творчымі калегамі, якія любяць сваю прафесію, матывуюць да далейшага прафесійнага росту, паказваюць тыя напрамкі работы, якія дазволяць удасканальвацца, арганізоўваць навучанне на ўроку і ў пазаўрочны час у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Асабліва каштоўна, што ўсе прапанаваныя прыёмы і формы работы садзейнічаюць фарміраванню цікавасці да прадмета, развіццю матывацыі і адпавядаюць запытам сучасных навучэнцаў. Як настаўніку, які працуе ў асноўным з нямецкай мовай, хацелася б больш зно­сін на англійскай мове, магчымасці ўдасканаль­ваць уласныя моўныя навыкі.

Ірына Анатольеўна Рызо, сярэдняя школа № 10 Віцебска імя А.К.Гараўца:

— Сёлета мне выпала цудоўная магчымасць прыняць удзел у летняй школе — штогадовай школе для выкладчыкаў, якая традыцыйна праходзіць у сярэдняй школе № 3 Віцебска імя Л.М.Бяліцкага, і сустрэць над­звычайных выкладчыкаў, аўтараў анлайн-праектаў і папулярных сярод выкладчыкаў кніг. Гэта быў life-changing вопыт, калі я мела зно­сіны з выкладчыкамі англійскай мовы з розных гарадоў, прымала актыўны ўдзел у семінарах і майстар-класах ад прызнаных выкладчыкаў, набыла вопыт з першых рук і пераканалася на 100%, што мой выбар правільны. Зручна, што ўсё гэта адбывалася ў нашым горадзе.

Алеся Васільеўна Пахомчык, сярэдняя школа № 5 Віцебска імя Р.І.Багамазава:

— Лета — гэта не толькі цудоўная пара для адпачынку і расслаб­лення, але і выдатная магчымасць для педагогаў азнаёміцца з сучаснымі адукацыйнымі анлайн-сэрвісамі (дзякуй Вользе Васільеўне Лукша), асвоіць інтэр­актыўныя метады навучання з падачы Наталлі Аляксееўны Маладзечкінай, даведацца аб алгарытме стварэння і прымянення квестаў у пазакласнай рабоце ў Юліі Уладзіміраўны Івановай, падцягнуць свае веды па методыцы выкладання і абмеркаваць надзённыя праб­лемы адукацыі з Ірынай Эдуардаўнай Прызбай.

Ірына ПРЫЗБА,
настаўніца англійскай мовы,
настаўнік-метадыст
сярэдняй школы № 3 Віцебска
імя Л.М.Бяліцкага,
аўтар ідэі і распрацоўшчык летняй школы