У воблаку слоў

- 5:15Портфолио

Вольгу Макеенка ў Станькаўскай сярэдняй школе імя Марата Казея лічаць даволі строгім педагогам. Тым не менш вучні паважаюць і любяць яе. І хоць школа з’яўляецца рускамоўнай, многія выпускнікі пры паступленні ва ўніверсітэты здаюць беларускую мову, якую выкладае настаўніца. 

Пасля заканчэння філфака БДУ Вольга Макеенка па размеркаванні трапіла ў Станькаўскую сярэднюю школу імя Марата Казея, дзе працуе ўжо 34 гады. 

— Маё жыццёвае крэда — быць аптымістам, — расказвае Вольга Аляксанд­раўна. — Вера ў тое, што ўсё будзе добра, дапамагае ісці па жыцці. Аднойчы знайшла цікавую параду: важна адзначаць дзень нараджэння кожнага дня. І завяла звычку: кожную раніцу гавару добрыя словы новаму дню і сваім блізкім. Радасным настроем дзялюся са сваімі вучнямі і калегамі. Што тычыцца педагагічнага крэда, то для мяне гэта прынцып трох “п” у зносінах з вучнямі: “принять, понять, помочь”. У метадычным плане я прыхільніца традыцыйнай формы ўрока з уключэннем элементаў новых тэхналогій. Вучні розныя, таму і падыход да кожнага павінен быць індывідуальны. 

Сучасны ўрок варта скіроўваць на фарміраванне ў вучняў прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый.

Даволі шырока Вольга Аляксандраўна выкарыстоўвае рознаўзроўневыя і гульнявыя тэхналогіі, праблемнае навучанне і ІКТ, тэхналогіі візуалізацыі і развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо (прыёмы “Сінквейн”, “Кластар”, “Тоўстыя” і “тонкія” пытанні” і інш.), інтэрактыўныя метады (“Мазгавы штурм”, “Неаб’яўленая тэма”, “Навуковае даследаванне” і інш.), праектную дзейнасць.

 

Пра настаўніцу і яе падыходы да выкладання чытайце ў матэрыяле Надзеі Церахавай у нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.