Узор для пераймання

- 15:49Выхаванне, Выхаваўчая работа

Спецпрэмія Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва для Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства стала заслужанай і лагічнай узнагародай. Тут педагогі раскрываюць у дзецях самыя лепшыя іх якасці праз любоў да роднай зямлі.

Дырэктар цэнтра Алена Ануфровіч падкрэсліла, што гэтая ўзнагарода агульная і належыць тысячам педагогаў, і дадала: “Такая прэмія дае нам разу­менне, што мы рухаемся ў правільным кірунку, што намаганні і старанні нашых педагогаў, іх штодзённая праца заўважаны, бо немагчыма працаваць у нашай сферы і не ахвяраваць сваім вольным часам, не быць захопленым справай з галавой. І ў той жа час спецпрэмія не столькі падведзеная пад нашай працай рыса, колькі новая планка, якую яшчэ больш складана ўтрымлі­ваць, чым узяць. Гэта я і пра работу з дзецьмі, і пра падрыхтоўку метадычных матэрыялаў, і пра ўласна ўзровень правядзення саміх заняткаў. Таму атрыманая ўзнагарода, з аднаго боку, радасць, з другога — сур’ёзная адказнасць”. 

Сур’ёзная адказнасць — паспраба­ваць расказаць пра дзейнасць педагогаў цэнтра і тых, хто працуе з імі ў адной каман­дзе. Бо гэта вельмі маштабная і рознабаковая дзейнасць.

Так, з 2018 года ўстанова з’яўляецца Рэспубліканскім рэсурсным цэнтрам па рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”. Усяго ў яго уключыліся больш за 540 устаноў адукацыі ўсіх узроўняў, стварыўшы сетку “зялёных школ”.

“Гэты праект арганічна ўплятаецца ў сістэму адукацыйнай і выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі, — гаворыць Алена Сідарэнка, загадчык аддзела навукова-даследчай і праектнай дзейнасці РЦЭіК. — Нягледзячы на пазначаныя кірункі і заданні, якія неабходна выконваць для атрымання статусу “зялёнай школы”, праект можа быць рэалізаваны ў даволі творчым выгля­дзе.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 13 студзеня 2023 года.