Чарговы дадатак «Школа кіравання» выйшаў 17 лютага ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады.
Чытайце ў дадатку:
- Вашай увазе — рэкамендацыі Міністэрства адукацыі аб завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года, а таксама тэрміны канікул у 2023/2024 навучальным годзе.
- Алена Вярбіло, загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, расказвае пра змяненні ў дакуменце, які рэгулюе пытанне аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый у галіне адукацыі.
- Дырэктар камбіната школьнага харчавання Мінска Надзея Лукашэвіч дзеліцца нюансамі харчавальнага эксперымента.
- Адказы на актуальныя пытанні знойдзеце ў рубрыцы «Вам адказвае Міністэрства адукацыі».