Выйшаў дадатак да «Настаўніцкай газеты» «Школа кіравання». Там знойдзеце цікавыя праекты і актуальныя тлумачэнні

- 12:40Новости

Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 14 красавіка ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады. 

У сённяшнім дадатку “Школа кіравання” —  цікавыя праекты, актуальныя прапановы і тлумачэнні. 

  • Пра асаблівасці акрэдытацыі ўстаноў спецыяльнай адукацыі расказвае  дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі Вольга Рыбаключава.
  • Дырэктары, члены Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі, дзеляцца вопытам арганізацыі здароўезберагальнага асяроддзя ў школе.
  • Традыцыйныя адказы на актуальныя пытанні — у матэрыяле “Вам адказвае Міністэрства адукацыі”.
  •  Вопыт рэгіёнаў: асаблівасці падтрымкі маладых спецыялістаў.