Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 19 мая ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады.
У сённяшнім дадатку — сітуацыі, дакументы, каментарыі:
- Аб прававым выхаванні дзяцей і правядзенні прафілактычнай работы расказвае Алена Сімакова, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі галіновага міністэрства.
- Як сабраць дакументы для залічэння ва ўстанову адукацыі і не парушыць Закон аб абароне персанальных даных, тлумачыць Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.
- Сакрэтамі правядзення ідэальнага педагагічнага савета дзеліцца Таццяна Краўчук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Пінска, магістр педагагічных навук.