Як нястомны творчы пошук яроміцкіх педагогаў зрабіў сельскую дашкольную ўстанову вядомай не толькі на Брэстчыне

- 13:45Образование

Яроміцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Кобрынскага раёна — адна з 4 устаноў падобнага тыпу на Брэстчыне.

Гэты статус да многага абавязвае. Каб яго атрымаць, неабходна забяспечыць і падтрымліваць высокую якасць адукацыі. Яроміцкім педагогам на чале з актыўным, мэтанакіраваным і ініцыятыўным дырэктарам Таццянай Біч гэта паспяхова ўдаецца. Кіраўнік стварыла калектыў такіх жа таленавітых, крэатыўных і захопленых супрацоўнікаў, якія любяць сваю справу і не могуць жыць без дзяцей і інавацый.

Мы не стаім на месцы, працуем у рэжыме развіцця і заўсёды ставім перад сабой амбіцыйную мэту — дасягнуць максімальнага выніку, — гаворыць Таццяна Мікалаеўна. — Некаторыя скептычна адносяцца да гэтага: маўляў, чаго чакаць ад невялікай сельскай дашкольнай установы? Але нам ёсць што паказаць і чым ганарыцца.

На працягу апошніх 7 гадоў цэнтр, які наведваюць 92 малышы, працуе ў інавацыйным рэжыме. Сёння педагогі рэалізуюць рэспубліканскі інавацыйны праект па ўкараненні комплексу лічбавых рэсурсаў бесперапыннага прафесійнага развіцця выхавальнікаў ва ўмовах узаема­дзеяння ўстаноў адукацыі. Тэма выбрана невыпадкова: без пастаяннага павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў нельга забяспечыць належную якасць адукацыі. Намаганні прайшлі недарэмна: усе яроміцкія выхавальнікі ма­юць профільную вышэйшую адукацыю, 50% з іх — вышэйшую і 17% — першую кваліфікацыйную катэгорыю. Такімі паказчыкамі можа пахваліцца далёка не кожная дашкольная ўстанова краіны, у тым ліку гарадская.

Дзякуючы ўдзелу ў міжнародным праекце прадстаўніцтва ЮНІСЭФ у Беларусі “Удасканаленне аказання ранняй комплекснай дапамогі ва ўстановах дашкольнай адукацыі”, мы атрымалі істотную фінансавую дапамогу, выкарыстаную для стварэння і рэсурснага забеспячэння гульнятэкі, якая не толькі дапамагае аказваць малышам раннюю дапамогу, але і з’яўляецца дадатковай развіццёвай і адукацыйнай прасторай, дзе з дапамогай гульняў і цацак дзеці рэалізуюць свае патэнцыяльныя магчымасці, — расказвае Таццяна Біч. — Гульнятэка шырока задзейнічана пры арганізацыі гульнявой пляцоўкі для дзяцей з мнагадзетных сем’яў ад 1 да 3 гадоў, якія не наведваюць установу летам.

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 14 лютага 2023 года.