Як у Барчыцкай сярэдняй школе адраджаюць і захоўваюць народныя традыцыі

- 13:29Образование

Адраджаць і захоўваць народныя традыцыі, а таксама далучаць падрастаючае пакаленне да таго, што нашы прадзеды беражліва збіралі доўгія стагоддзі. Педагогі з аграгарадка Барчыцы Кіраўскага раёна бачаць гэта сярод першачарговых задач школы.

У Барчыцкай сярэдняй школе сёння вучыцца 70 вучняў. Яшчэ 22 выхаванцы атрымліваюць тут дашкольную адукацыю.

Наша ўстанова невялікая. Але па праектнай магутнасці будынак разлічаны на 105 навучэнцаў, таму загрузка практычна поўная. Школа маленькая, аднак створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі. Ёсць два праектары, інтэрактыўная дошка, два камп’ютарныя класы, сучасная спартзала і бібліятэка. Але больш важна, што ў нас працуюць прафесійныя, адданыя сваёй справе педагогі. Да кожнага дзіцяці імкнёмся знайсці падыход, заўважыць яго моцныя бакі, накіраваць здольнасці ў патрэбнае рэчышча. Дзякуючы гэтаму, вучні паспяхова праяўляюцца ў вучобе, спорце, творчасці. Аднак упор робім не толькі на навучанне. Перакананы, што выхаванне мае такую ж значнасць, — расказала дырэктар Святлана Акуліч.

Паводле яе слоў, у школе павышаную ўвагу ўдзяляюць выхаваўчай рабоце. Акцэнт робяць на далучэнні дзяцей да народных традыцый.

— Зараз шмат гавораць аб патрыятызме, духоўнасці і маральнасці. Аднак выхаваць патрыётаў толькі на далёкіх высокіх ідэалах складана. Любоў да Радзімы трэба пачынаць прывіваць з малога: з вывучэння дзецьмі гісторыі роднага краю, тых запаветаў і звычаяў, па якіх жылі іх продкі, — упэўнена Святлана Міхайлаўна.

Далучаць дзяцей да традыцый і абрадаў беларусаў у Барчыцах пачынаюць з дашкольнага ўзросту. Выхаванцы дзіцячага сада тут не па чутках ведаюць пра такія народныя святы, як Каляды, Масленіца, а таксама абрад “Гуканне вясны”.

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 14 лютага 2023 года.