Золата ў руках

- 9:59Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Бадай, ні ў адной краіне свету рамяство саломапляцення не дасягнула такіх вышынь, як у Беларусі, і ні ў адной краіне работы з саломкі не нясуць у сабе столькі нацыянальных традыцый, як у беларускіх майстроў. 

Яскравы прыклад гэтага — школа мастацкіх рамёстваў “Саламяныя фантазіі” Таццяны Дзегцярук.

Дзейнічае названая школа ў Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі ўжо 20 гадоў. За такі перыяд часу Таццяна Анатольеўна стала майстрам сваёй справы. Нездарма яе актыўна запраша­юць падзяліцца сваім вопытам ва ўстановы адукацыі і раёна, і вобласці, і рэспублікі.

Педагог на сваіх занятках не проста вучыць дзяцей ра­біць прыгожыя рэчы з саломкі ў розных тэхніках, але і далучае да вывучэння роднага краю, культурнай спадчыны беларусаў, вучыць самастойна ствараць мастацкія вырабы на аснове стылістычных традыцый народных майстроў Беларусі і раскрываць у сваіх работах вобраз малой радзімы. Гэта разнастайныя па жанры і тэхніцы выканання дэкаратыўныя скульп­туры, плеценыя вырабы, пано-­аплікацыі, інкруставаныя саломкай вырабы і інш. Прычым гэтыя работы — не разрозненыя, фрагментарныя вырабы, а неад’емная частка мастацкіх праектаў.

“Работа над праектам — гэта магчымасць рабіць нешта цікавае самастойна, што дазваляе напоўніцу праявіць сябе, прымяніць усе свае веды і ўменні і, канечне, публічна прадэманстраваць вынік, — адзначае Таццяна Анатольеўна.

Тэма праектаў надзвычай разнастайная: “Край, дзе пяюць жаўрукі”, “Вулачкамі роднага горада”, “Сучасная саламяная лялька”, “Народны каляндар”, “Поры года”, “Капелюшы і шапкі” і іншыя.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 6 студзеня 2023 года.