Запаліць на здзяйсненні

- 10:05Настаўнік назаўжды, Суразмоўца, Суразмоўца

Пяцьдзясят гадоў плённай працы — столькі аддала сферы адукацыі настаўніца замежнай мовы Заеліцкай сярэдняй школы Глускага раёна Зінаіда Фамічова.

— Не магу сказаць, што марыла пра педагогіку з дзяцінства. Гэтай прафесіяй натхнілася ўжо ў канцы вучобы ў школе дзякуючы цудоўнаму прыкладу ў асобе сваёй настаўніцы англійскай мовы, якая так выкладала прадмет, што перавярнула мне душу. Робячы крок у дарослае жыццё, я дакладна ведала: буду таксама настаўнічаць, — расказала Зінаіда Мікалаеўна.

Адукацыю яна працягнула ў тагачасным Мінскім педагагічным вучылішчы. А пасля, ужо маладым педагогам, трапіла на работу ў Таджыкістан.

— Краіна была вялікая, такое размеркаванне нікога тады не здзіўляла. Я прыехала ў горад Ура-Цюбэ, выкладала ў пачатковых класах. Потым скончыла інстытут, перакваліфікавалася ў настаўніцу англійскай мовы. З Таджыкістанам была трывала звязана звыш 20 гадоў. Тут сустрэла будучага мужа, нарадзіла дзяцей. Але лёс унёс свае карэктывы ў наладжанае жыццё. Калі ў 90-я там пачаліся ваенныя дзеянні, усёй сям’ёй мы вярнуліся ў Беларусь. Аселі ў вёсцы Заеліца. Гэты маляўнічы куточак Глушчыны стаў для нас другой малой радзімай, — паведаміла Зінаіда Фамічова.

Роднай для Зінаіды Мікалаеўны хутка стала і Заеліцкая школа.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 30 верасня 2022 года.