Моцныя фізікі

- 9:52Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Заўтра ў Ліцэі БДУ завершыцца Адкрытая беларуская фізічная алімпіяда школьнікаў.

У спаборніцтве, якое праходзіць у дыстанцыйнай форме, прыма­юць удзел каманды з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Сірыі, Таджыкістана, Турцыі і Узбе­кістана. 

Алімпіяда праводзіцца сярод навучэнцаў дзвюх узроставых груп: малодшай (13—15 гадоў) і старэйшай (ад 16 да 18 гадоў). Спаборніцтва складаецца з двух тураў — эксперыментальнага і тэарэтычнага. Што тычыцца беларускай каманды, то ў яе склад увайшлі тыя школьнікі, якія ўжо дасягнулі высокіх вынікаў на абласным і рэспубліканскім узроў­нях. Кіраўнікамі беларускай каманды выступаюць Арцём Піваварчык і Уладзіслаў Клімашонак.

Акрамя падрыхтоўкі да алімпіяды і ўдзе­лу ў ёй, для беларускіх школьнікаў у дні правядзення спаборніцтва была арганізавана шырокая культурная праграма. Яна накіравана на тое, каб навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з культурай і гісторыяй нашай краіны.

Вялікую цікавасць у юных фізікаў выклікаў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, дзе для іх была арганізавана экскурсія. Навучэнцы паглядзелі, як прахо­дзіць адукацыйная змена, а таксама пазнаёміліся з вучнямі, якія рыхтуюцца да абароны сваіх праектаў па выбраным кірунку навукі. 

Сярод удзельнікаў беларускай каманды — дзеці з розных куткоў краіны. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 25 лістапада 2022 года.