Больш за 100 навучэнцаў прынялі ўдзел у ІХ абласным адкрытым турніры робататэхнікі “Робафэст” і абласным адкрытым турніры беспілотных лятальных апаратаў у Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку.
— Турнір праводзіўся з мэтай укаранення ў практыку работы ўстаноў адукацыі інавацыйных і эфектыўных форм і метадаў развіцця навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў, далучэння моладзі да заняткаў тэхнічнай творчасцю, навукай і вынаходніцтвам, набыцця новых ведаў і развіцця ўменняў у сферы радыёэлектронікі, механікі, праграмавання, тэхнічнага канструявання і мадэлявання, пошуку здольных дзяцей і іх падтрымкі ў рэалізацыі творчых ідэй, — расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Д.М.Гумянюк. — Турнір адыгрывае важную ролю ў прыцягненні ўвагі высокатэхналагічных прадпрыемстваў, НДІ, аб’ектаў індустрыі, дзелавых цэнтраў, УВА і ССНУ да дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі як патэнцыяльнага кадравага рэзерву для прамысловасці і навукі, а таксама ў павышэнні прэстыжу інжынерных прафесій сярод моладзі.
— З кожным годам робататэхнічны рух набывае ўсё большую папулярнасць сярод школьнікаў Брэстчыны, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Н.А.Каліноўская.
Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 4 студзеня 2023 года.