13 пляцовак экалагічнай сцяжынкі дазваляюць выхаванцам ясляў-сада № 51 Гродна бліжэй знаёміцца з прыродай, вучыцца разумець многія яе з’явы, праводзіць свае маленькія даследаванні.
Стварэнне экалагічнай сцяжынкі стала магчымым дзякуючы перамозе ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў, які быў абвешчаны ў пачатку мінулага года пад эгідай абласнога Савета дэпутатаў і абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама. На конкурс былі пададзены 104 заяўкі. Яслі-сад № 51 увайшоў у лік 14 пераможцаў і атрымаў 7000 рублёў на рэалізацыю свайго праекта.
— Яшчэ да рэалізацыі праекта ў нашым садку былі элементы экалагічнай сцяжынкі, — расказвае загадчыца ўстановы Алена Шуцікава. — Дзецям вельмі падабалася альпійская горка і штучны вадаём, бабулін дворык, дзе яны маглі даведацца пра свойскіх жывёл, сцяжынка з прыроднага матэрыялу. Нас актыўна падтрымлівалі бацькі выхаванцаў — дапамагалі ў абсталяванні пляцовак і экалагічным выхаванні дзяцей. І калі даведаліся пра праект грамадзянскіх ініцыятыў, мы вырашылі паўдзельнічаць у ім, каб мець магчымасць працягнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі і развіццё экалагічнага выхавання дзяцей.
Падчас падрыхтоўкі праекта ініцыятыўная група збіралася кожны дзень, успамінае Алена Уладзіславаўна. Абмяркоўвалі, прапаноўвалі, а на заўтра зноў з’яўляліся новыя думкі. Так быў распрацаваны праект “Экалагічная сцяжынка — шлях да пазнання прыроды”, які ўключае альпійскую горку, зялёную аптэку, агарод, дзікі лес, мурашнік, прывал, метэастанцыю, бабулін дворык, пчальнік, дарожку здароўя, лясную сцяжынку, птушыную сталовую, вадаём.
Чытайце матэрыял Надзеі ВАШКЕЛЕВІЧ у нумары ад 17 лютага 2023 года.