Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове адбудзецца 21 лютага

- 12:14Новости

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове адбудецца 21 лютага на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Аб гэтым расказаў дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў падчас прэс-канферэнцыі ў БелТА «Развіццё і папулярызацыя сучаснай беларускай мовы», паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Дыктоўка прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы і пройдзе з 13.00 да 14.00. Прыняць удзел у ёй можна непасрэдна ў месцы правядзення або далучыцца праз платформу Zoom. Прамую трансляцыю будзе весці канал «Культура» Беларускага радыё. У тэксце дыктоўкі, падабранай спецыяльна да Года міру і стварэння, будзе паказана прыгажосць Беларусі.

— Мэта гэтага мерапрыемства — не толькі даць магчымасць усім жадаючым праверыць узровень сваёй пісьменнасці, але і прадэманстраваць любоў і павагу да беларускай мовы, звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова, — адзначыў І. Капылоў.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота мае ілюстрацыйны характар