Настаўнік рэчыцкага ліцэя Юрый Куляшоў: на ўроках фізкультуры аддаю перавагу гульнявым відам дзейнасці

- 10:24Образование

Сёлетняя алімпіяда па фізкультуры для выкладчыка фізічнай культуры і здароўя Рэчыцкага раённага ліцэя Юрыя Куляшова стала асабліва хвалюючай падзеяй, бо педагог выступаў і ў ролі настаўніка, і ў ролі бацькі: яго сын Ягор узяў на заключным этапе дыплом І ступені. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Юрый Мікалаевіч з самага дзяцінства займаўся спортам: прафесійна баскетболам, гуляў у раённай камандзе. Вучыўся ў фізіка-матэматычным класе, але спыняць актыўныя заняткі спортам не хацелася. Паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на кафедру фізічнай культуры і здароўя, амаль адразу пачаў гуляць за ўніверсітэцкую каманду па баскетболе, а ў 2001 го­дзе стаў працаваць выкладчыкам фізкультуры.

— Мая мэта простая: хочацца, каб дзеці былі здаровымі, — гаво­рыць выкладчык. — Хочацца навучыць іх правільна рухацца, гуляць, растлума­чыць базавыя спартыўныя навыкі, бо гэта спатрэбіцца ім і ў будучыні. Раней зра­біць гэта было прасцей, цяпер усё ўскладняюць гаджэты. Шмат розуму не трэба, каб дзіця прыйшло да цябе на ўрок, бо гэта яго абавязак, а вось зацікавіць вучняў так, каб яны працягнулі займацца спортам і пасля школы — гэта ўжо мая задача. І няпростая, скажу вам.

Юрый Мікалаевіч на сваіх уроках лю­біць рабіць акцэнт на гульнявых формах работы: яны дапамагаюць уцягнуць вучняў у працэс. Валейбол, баскетбол і г.д. Плюс да ўсяго — выкладчык ніколі не бывае проста назіральнікам, а гуляе разам з навучэнцамі — гэта яшчэ мацней павышае іх азарт, а педагог на асабістым прыкладзе паказвае, як трэба і не трэба рабіць.

На сваіх уроках я не выкарыстоўваю ўнікальныя і інавацыйныя тэхналогіі вядзення заняткаў, — гаворыць Юрый Мікалаевіч. — Я проста аддаю перавагу гульнявым відам дзейнасці, таму што гэта падабаецца вучням, а я магу ­ўзаемадзейнічаць з імі ў фармаце спаборніцтваў. І гэта спрацоўвае.

Чытайте матэрыял Соф’і ЦЫКУНОВАЙ у нумары “Настаўніцкай газеты” ад 7 красавіка 2023 года.