Да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні: у Вілейцы з’явілася «Сцяна Памяці»

- 16:57Образование

У сярэдняй школе № 5 Вілейкі з’явілася «Сцяна Памяці», якую адкрылі да 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

На мемарыяльнай дошцы адлюстравана хроніка ваенных гадоў і гістарычныя факты аб мінулым.

У кутку памяці можна даведацца пра страшныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Мінскай вобласці, — расказала кіраўнік па ваенна-патыятычным выхаванні сярэдняй школы № 5 Вілейкі Марыя Высоцкая. — Толькі ў Вілейскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены 76 вёсак. Важнасць гэтай сцяны ў тым, што кожны дзень, праходзячы міма, навучэнцы могуць спыніцца і пачытаць факты аб вайне, аб генацыдзе беларускага народа.

Дарэчы, у школе ваенна-патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца многа ўвагі. Для вучняў арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі вайны і вязнямі канцлагераў, таксама праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы.

Наталля САХНО