Храм Аляксандра Неўскага ў Слуцку ў Вялікдзень упрыгожаць дзіцячыя малюнкі

- 14:18Образование

Творчыя майстэрні працуюць у дзіцячым садзе № 11 Слуцка напярэдадні Вялікадня, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Увесь тыдзень у дашкольнай установе да свята рыхтаваліся не толькі педагогі і дзеці, але і бацькі.

Мы пачалі рыхтавацца да свята яшчэ ў панядзелак, — расказала намеснік загадчыка дзіцячага сада № 11 Слуцка Любоў Яновіч. — Як толькі прапанавалі ідэю татам і мамам, яны нас адразу падтрымалі. Па-першае, такая сумесная дзейнасць вельмі збліжае дзетак і бацькоў, а па-другое, для малышоў гэта цудоўная магчымасць развіць дробную маторыку, ствараючы нешта сваімі рукаімі.

За некалькі дзён у творчай майстэрні былі выраблены спецыяльныя каробачкі для яек, сувеніры, а таксама святочныя аплікацыі і малюнкі.

Безумоўна, не забылі мы і пра святочную выпечку, — заўважыла Л. Яновіч. — Усё, што было створана за гэтыя дні, у Вялікдзень будзе перададзена для ўпрыгажэння храма Аляксандра Неўскага.

Наталля САХНО