Шпакоўні для пералётных птушак вырабілі школьнікі ў Крупках

- 17:02Образование

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 Крупак вырабілі і развесілі ў гарадскім парку шпакоўні, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

У штогадовай акцыі «Кожнаму шпаку — па палацы» навучэнцаў запрасіла паўдзельнічаць раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — расказаў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама Уладзімір Рогаў.

Праз удзел у такіх мерапрыемствах дзяцей вучаць беражліваму і адказнаму стаўленню да навакольнага асяроддзя. Падчас акцыі навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне, якая паказала, што яны назіральныя і многа ведаюць пра птушак. Больш за ўсіх правільных адказаў даў Максім Казак з 8-га класа сярэдняй школы № 1 Крупак.

Я люблю чытаць пазнавальную літаратуру, — прызнаўся вучань. — Навакольны свет вельмі цікавы. З радасцю ўдзельнічаю ў акцыі і спадзяюся, што нашы шпакоўні стануць прыемным сюрпрызам для птушак, якія прылятаюць пасля зімы. Домікі атрымаліся вельмі прыгожыя. Мы ўпэўнены, што ў іх будзе зручна будучым жыхарам.

Наталля САХНО