У Год міру і стварэння на тэрыторыі Цяцерынскай школы быў сімвалічна закладзены сад Перамогі

- 16:30Новости

У Год міру і стварэння на тэрыторыі Цяцерынскай сярэдняй школы быў сімвалічна закладзены сад Перамогі. У аснове саду — яблыні беларускай селекцыі.

У пасадцы маладых дрэў удзельнічалі педагогі, вучні, работнікі школы. Абыякавых да гэтай карыснай справы не было. Найбольшую актыўнасць праявілі члены школьнага клуба “Абаронца” Раман Марозаў, Андрэй Навіцкі, Аляксандр Лазаковіч на чале з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні палкоўнікам Сяргеем Аўксенцьевічам Літвінюком.

Усяго агульнымі намагання­мі было пасаджана 70 фруктовых дрэў. Пройдзе пэўны час, пачне пладаносіць наш сад. Хочацца верыць у тое, што вырасце не адно пакаленне ўдзячных землякоў. Сад Перамогі стане сапраўдным упрыгажэннем пры­школьнай тэрыторыі, сімвалам Памяці.

Сёння абавязак кожнага — захоўваць памяць аб гераічным мінулым Беларусі, быць удзячным пакаленню пераможцаў за завая­ванае імі для нас права жыць у вольнай і мірнай краіне. Значна, што пасля заканчэння працы ўдзельнікі дзяліліся светлымі думкамі. Гаварылі аб неабходнасці і далей павялічваць скарбонку доб­рых акцый, аб’ядноўвацца, жыць у міры і згодзе.

Таццяна ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Цяцерынскай сярэдняй школы Круглянскага раёна