Выйшаў дадатак «Школа кіравання». Там знойдзеце важныя новыя законапраекты

- 11:02Новости

Дадатак «Школа кіравання» выйшаў 16 чэрвеня ў «Настаўніцкай газеце». У ім вы знойдзеце новыя законапраекты, дакументы, тлумачэнні.

  • Алгарытм дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі па выніках правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі (пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі) тлумачыць дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі Вольга Рыбаключава.
  • Людміла Канановіч, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўляе законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін”.
  • Пра адметнасці арганізацыі адпачынку школьнікаў расказвае кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі галіновага міністэрства Таццяна Асмалоўская.