У Дзяржынскім раённым цэнтры турызму і краязнаўства школьнікаў вучаць медыцыне

- 16:00Образование

Адзіны ў Мінскай вобласці профільны грамадзянска-патрыятычны лагер «Міласэрнасць», у межах якога праводзіцца медыцынская практыка для навучэнцаў 10-х класаў (дзяўчынак), працуе ў Дзяржынскім раённым цэнтры турызму і краязнаўства, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Сёння тут праходзяць практыку па медыцынскай падрыхтоўцы і адпачываюць 100 дзяўчат.

У нас арганізавана супрацоўніцтва з многімі структурамі, — расказала дырэктар лагера Алена Курыліна. — Але акцэнт робім на медыцыне.

Заняткі ў гэтым кірунку з навучэнкамі праводзяць медыцынскія работнікі. Аказанне першай медыцынскай дапамогі, правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў, накладанне павязак, аказанне дапамогі падчас пераломаў — толькі частка таго, чаму вучацца ў профільным лагеры.

— Традыцыйная акцыя ў «Міласэрнасці» «Чытаем разам», у межах якой рэалізуецца праект «Пра вайну помнім, пра вайну чытаем», — адзначыла суразмоўніца. — Яшчэ адна прыгожая традыцыя — «Ліст маме». Раз у тыдзень мы збіраемся і пішам лісты мамам. Нягледзячы на тое, што яны атрымаюць іх не адразу, пачытаць, што пішуць дзеці, будзе вельмі прыемна.

— У горадзе і раёне рэалізуецца прафарыентацыйны праект «Адзін дзень у прафесіі»,нагадала начальнік раённага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Галіна Гапанькова. — Дзякуючы яму навучэнцы, якія цікавяцца медыцынай, могуць сябе паспрабаваць у прафесіі.

Наталля САХНО
Фота аўтара