Дарагія сябры! Паважаныя калегі!
Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста прыміце самыя цёплыя і добрыя віншаванні з надыходзячымі Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Выказваю шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам сістэмы адукацыі за вашу працу і адданасць прафесіі. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя і адказнасць у вырашэнні задач, якія стаяць перад галіной, фарміруюць будучыню нашай Радзімы.
У 2023 годзе словы “мір” і “стварэнне” набылі для кожнага беларуса асаблівае значэнне. Кожны з нас яшчэ раз абазначыў у сваім лёсе значнасць вытокаў духоўнага і нацыянальнага адзінства, неабходнасць захавання і прымнажэння гістарычна-культурнай спадчыны краіны, памяці аб гераізме беларускага народа.
Няхай і новы год, аб’яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам якасці, будзе напоўнены значнымі дасягненнямі ў рэалізацыі наватарскіх планаў і перспектыўных праектаў на карысць роднай Беларусі.
Ад душы жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў і высокіх вынікаў!
Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
З павагай, міністр адукацыі Андрэй Іванец
Фота Алега Ігнатовіча