Новага намесніка міністра адукацыі Кацярыну Пятруцкую прадставілі калектыву ведамства

- 16:42Новости

Новага намесніка міністра адукацыі Кацярыну Пятруцкую калектыву ведамства прадставіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе карэспандэнт  «Настаўніцкай газеты».

Кацярына Аляксандраўна — кандыдат педагагічных навук, прайшла шлях ад навучэнкі педагагічнага каледжа, студэнткі педуніверсітэта, працавала настаўнікам, намеснікам дырэктара, метадыстам, намеснікам дэкана МГІРА, апошнія 8 гадоў узначальвала Мінскі гарадскі педагагічны каледж.

— Мне аказаны вялікі давер, — пракаменціравала сваё прызначэнне Кацярына Аляксандраўна. — Пытанні, якія мне давядзецца вырашаць, звязаны з выхаваўчай і ідэалагічнай работай. Гэта вельмі важны напрамак, на якім сёння мы ўсе павінны засяродзіцца ў сістэме адукацыі.

Яна падкрэсліла, што асноўная задача педагога не толькі навучыць матэматыцы, фізіцы, літаратуры, але і выхаваць сапраўдных людзей з вялікім сэрцам, вялікай любоўю да сваёй сям’і, сваёй краіны, сфарміраваць павагу да гісторыі. Не павінна быць хімікаў і фізікаў без сэрца.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота Алега ІГНАТОВІЧА