Баевікі тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” распаўсюдзілі 25-мінутны відэаролік з пагрозамі ў адрас заснавальніка Facebook Марка Цукерберга і стваральніка Twitter Джэка Дорсі.
Тэрарысты пагражаюць адпомсціць Facebook і Twitter за намаганні па барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкага кантэнту, а таксама за ліквідацыю акаўнтаў ісламістаў.
На відэазапісы паказана, як хакеры “Ісламскай дзяржавы” на старонках карыстальнікаў Facebook і Twitter размяшчаюць прапагандысцкія матэрыялы. Экстрэмісты сцвярджаюць, што групоўка ўжо выявіла больш за 10 тысяч профіляў Facebook, звыш 150 груп Facebook і амаль 5 тысяч акаўнтаў Twitter.
“Калі вы закрыеце адзін наш акаўнт, мы ў адказ адкрыем 10 і ў хуткім часе сатром вашы імёны, калі ліквідуем вашы сайты”, — гаворыцца ў відэароліку.
Прадстаўнікі Facebook і Twitter пакуль не каменціруюць сітуацыю.