Форум, на якім вызначаюцца напрамкі развіцця

- 11:26Інфармацыйная гадзіна

Усебеларускія народныя сходы даюць магчымасць выпрацоўваць дарожныя карты далейшага развіцця. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец.

“Усебеларускі народны сход — гэта вельмі значная падзея для краіны, таму што на такім форуме разглядаюцца пытанні развіцця беларускага грамадства. Дакладна абазначаюцца напрамкі перспектыўнага развіцця. Закранаецца і маладзёжная палітыка, і адукацыя, і іншыя аспекты”, — сказаў сенатар.

Ён таксама растлумачыў, што пасля правядзення такіх маштабных форумаў розныя структуры ўлады больш дакладна абазначаюць напрамкі далейшага развіцця краіны. На падставе гэтага і складаецца дарожная карта, якая вызначае гэтыя напрамкі.

Чарговы Усебеларускі народны сход плануецца правесці ў 2016 годзе. Для гэтага ўжо створаны аргкамітэт, які пачаў падрыхтоўку да маштабнага форуму.