Лідары краін G7 на саміце ў японскім Ісэ-Сіме дамовіліся аб мерах барацьбы з рызыкамі глабальнай эканомікі з мэтай прадухілення крызісаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка ўрада Японіі Сіндза Абэ.
Прэм’ер Японіі адзначыў, што лідары G7 падзяляюць апасенні ў сувязі з існуючымі рызыкамі ў сусветнай эканоміцы. Для вырашэння гэтай праблемы былі дасягнуты дамоўленасці аб неабходнасці прыняцця сумесных мер. Краіны G7 таксама дамовіліся запусціць так званую ініцыятыву саміту ў Ісэ-Сіме, якая прадугледжвае ўзгадненне дзеянняў для падтрымання сусветнай эканомікі.
Сіндза Абэ таксама правёў паралелі паміж цяперашняй сітуацыяй у сусветнай эканоміцы і крызісам 2008 года. Ён адзначыў, што калі будуць прыняты няправільныя меры па стабілізацыі эканомікі, то свет можа сутыкнуцца з крызісам, маштабы якога выходзяць за рамкі звычайных эканамічных цыклаў.
Двухдзённы саміт краін G7 (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) прайшоў у Японіі. Пасля яго заканчэння была прынята падагульняючая заява.