Даходы кансалідаванага бюджэту на 2017 год прагназуюцца ў памеры Br30 млрд, што на 7,3 працэнта больш у параўнанні з 2016-м. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.
Рэспубліканскі бюджэт на наступны год запланаваны ў аб’ёме Br18,2 млрд, або 106,1 працэнта да ўзроўню бягучага года. Асноўная доля даходаў бюджэту прыпадае на падатак на дабаўленую вартасць (31,5 працэнта), падаходны падатак (15 працэнтаў), даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці (10,5 працэнта), падатак на прыбытак (9 працэнтаў).
Праект бюджэту на наступны год сфарміраваны па кансерватыўным сцэнарыі развіцця эканомікі. Асноўныя яго параметры: цана на нафту $35 за барэль, курс расійскага рубля — 75 рублёў за $1, стаўка рэфінансавання — 15—17 працэнтаў.
Асноўнымі задачамі бюджэтнай палітыкі на будучы год стануць збалансаванасць даходаў бюджэтаў усіх узроўняў з расходамі, павышэнне эфектыўнасці бюджэтных расходаў за кошт пашырэння сферы прымянення праграмна-мэтавага метаду бюджэтнага планавання, захаванне даступнасці і якасці паслуг бюджэтнай сферы, узмацненне сацыяльнай абароны слабаабароненых катэгорый насельніцтва, гарантаванае выкананне плацяжоў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, захаванне даўгавых абавязацельстваў на бяспечным узроўні, у тым ліку шляхам іх выканання за кошт унутраных крыніц, крэдытаванне дзяржаўных праграм у аб’ёмах, якія не ствараюць рызык для фінансавай збалансаванасці і пад кантролем урада.