У Беларусі суадносіны сярэднямесячнага памеру пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы ў 2016 годзе забяспечаны на ўзроўні не ніжэйшым за 40 працэнтаў. Гэта адпавядае прагнозным паказчыкам і сусветнай практыцы, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
У Беларусі суадносіны сярэднямесячнага памеру пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы ў студзені — лістападзе 2016 года склалі 40,7 працэнта.
У цэлым у апошнія гады пенсійныя расходы складаюць амаль 9 працэнтаў ВУП. Пенсіі выплачваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме, адзначыў Аляксандр Румак.
Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2017 года паступова павышаецца пенсійны ўзрост: штогод на 6 месяцаў да 2022 года для мужчын — да 63 гадоў, для жанчын — да 58 гадоў. Адпаведна (не больш як на 3 гады ў агульнай колькасці) будзе павышацца пенсійны ўзрост для назначэння датэрміновых пенсій, у тым ліку ваеннаслужачым.Страхавы стаж, неабходны для назначэння пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў з 2017 года будзе ўзрастаць штогод з 1 студзеня на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў у 2025 годзе.