У Беларусі да 2020 года завершыцца стварэнне мабільнай арміі, здольнай процістаяць новым выклікам. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.
Міністр падкрэсліў, што аптымізацыя беларускай арміі — гэта перш за ўсё працэс пастаяннай адаптацыі да сучасных умоў, а не проста скарачэнне, як гэта часта ўспрымаецца. “Галоўнай мэтай да 2020 года мы вызначылі стварэнне кампактнай, мабільнай, высокападрыхтаванай і добра аснашчанай арміі, здольнай процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у тым ліку так званым гібрыдным”, — сказаў ён.
“Вынікам мы бачым павышэнне баявой магутнасці Узброеных Сіл за кошт павелічэння баявога кампанента пры адначасовым пазбаўленні ад незапатрабаваных структур, выбарачнага пераўзбраення на новыя комплексы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, дзе прыярытэт будзе аддадзены сістэмам кіравання, разведкі, інфармацыйнага проціборства, радыёэлектроннай барацьбы, проціпаветранай абароны, ракетным войскам і артылерыі, а таксама сілам спецыяльных аперацый”, — дадаў Андрэй Раўкоў.
Вынікі гэтай работы міністр вызначыў так: сучасныя Узброеныя Сілы адпавядаюць сённяшнім рэаліям гарантавання нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы і з’яўляюцца важнейшым сродкам стратэгічнага стрымання, прадухілення вайны.