Такое рашэнне прынялі кіраўнікі дзяржаў — удзельніц Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы ў час нефармальнай сустрэчы ў Бішкеку.
Як растлумачыў журналістам намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, рашэнне прынята прэзідэнтамі аднагалосна. Прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў будзе афіцыйна назначаны 2 мая 2017 года.
Лідары краін таксама абмеркавалі процідзеянне выклікам і пагрозам, што існуюць сёння ў рэгіёне АДКБ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які з’яўляецца старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, праінфармаваў кіраўнікоў дзяржаў аб прыярытэтах, якія аб’явіла краіна на перыяд свайго старшынства ў арганізацыі.
Таксама вырашана ўзнагародзіць былога генеральнага сакратара арганізацыі Мікалая Бардзюжу, які кіраваў ёй больш за 13 гадоў, ганаровым знакам АДКБ I ступені за асаблівы ўклад у станаўленне арганізацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж яе членамі, умацаванне калектыўнай бяспекі, міру і стабільнасці.