Беларусь разлічвае на садзейнічанне Славакіі ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках перагавораў са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіцам.
“Мы ўдзячны Славакіі за паслядоўную пазіцыю ў пытанні нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам і разлічваем на далейшае садзейнічанне славацкага боку развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі “Усходняга партнёрства”, — сказаў Андрэй Кабякоў.
Андрэй Кабякоў і Роберт Фіца па выніках перагавораў падпісалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Славакіі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Таксама заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Бюро стандартызацыі, метралогіі і выпрабаванняў Славакіі. Акрамя таго, падпісанне пакета дакументаў запланавана на беларуска-славацкім дзелавым форуме.