Ведай свой горад

- 14:40Адукацыйная прастора

Гістарычны квест прайшоў у Магілёве ў рамках святкавання 750-годдзя нашага горада, у якім прыняла ўдзел каманда аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Дружба” сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Маршрут гарадскога квеста ўключаў пяць пунктаў, для праходжання кожнага з якіх удзельнікам неабходна было правільна выканаць заданні, што змяшчалі адказы на загадкі аб родным горадзе. Каманды стартавалі ад будынка гарадскога Ганаровага Паста Памяці загінуўшых за Бацькаўшчыну. Фінальным пунктам маршруту стала плошча Зорак. Кожная каманда патраціла каля гадзіны на праходжанне ўсіх этапаў квеста.

Перадаём вялікую падзяку арганізатарам за цікавы маршрут і галаваломкі ў лепшых традыцыях квеста. Вялікі дзякуй за найцікавейшую гульню! Было вельмі пазнавальна, цікава і спартыўна.

Алена СТУДНЕВА,
дырэктар аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Дружба”
сярэдняй школы № 4 Магілёва.
Фота аўтара.