Стабільна і прыкметна скарачаецца колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва

- 10:50Інфармацыйная гадзіна

Трохбаковая кантактная група (ТКГ) па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і ў далейшым будзе прыкладаць усе намаганні для забеспячэння рэжыму бестэрміновага спынення агню, заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ і ТКГ Марцін Сайдзік.

Паводле слоў Марціна Сайдзіка, у перыяд з апошніх перагавораў колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў зоне канфлікту застаецца значна ніжэйшай, чым да пачатку перамір’я, з прычыны пачатку навучальнага года. “Дзякуючы апошняму, а таксама “хлебнаму” перамір’ю, узгодненаму ТКГ у пачатку лета, з чэрвеня стабільна і прыкметна скарачаецца колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Згодна з данымі ААН, у верасні колькасць грамадзянскіх ахвяр была самай нізкай за ўвесь час канфлікту — двое забітых і 16 параненых”, — канстатаваў дыпламат.

“На жаль, мы не можам гаварыць, што агульная сітуацыя ў зоне канфлікту з’яўляецца стабільнай, таму ТКГ і ў далейшым будзе прыкладаць усе намаганні для забеспячэння рэжыму бестэрміновага спынення агню”, — падкрэсліў спецпрадстаўнік АБСЕ.

Ён упэўнены, што для дасягнення гэтай мэты вельмі важны сумесныя намаганні, а СММ АБСЕ з’яўляецца неад’емнай і незаменнай часткай працэсу па мірным урэгуляванні. “У сувязі з гэтым важна пазбягаць любых публічных палемік, якія ставілі б пад сумненне надзейнасць і канструктыўнасць работы місіі”, — сказаў Марцін Сайдзік.

Беларусь і ў далейшым гатова ў поўнай меры садзейнічаць рабоце трохбаковай кантактнай групы, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны паслом Марцінам Сайдзікам.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, а таксама працэс рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей. Уладзімір Макей адзначыў важнасць работы трохбаковай кантактнай групы і яе тэматычных рабочых падгруп, гатоўнасць беларускага боку і далей у поўнай меры садзейнічаць яе рабоце.