Еўрасаюз прыняў рашэнне ўзмацніць кантроль знешніх межаў Шэнгенскай зоны для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у супольніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Савета ЕС, распаўсюджанай у Бруселі.
“20 лістапада Савет ЕС адобрыў пастанову адносна сістэмы ўезду-выезду і ўнясення змяненняў у Шэнгенскі пагранічны кодэкс па ёй. Гэтая сістэма будзе рэгістраваць інфармацыю аб уездзе, выездзе і адмове ва ўездзе грамадзян трэціх краін, якія перасякаюць межы Шэнгенскай зоны”, — адзначаецца ў ёй.
У дакуменце гаворыцца, што новая сістэма палепшыць, у прыватнасці, якасць праверак на знешняй мяжы. Акрамя таго, яна забяспечыць надзейную і сістэматычную інфармацыю аб прыезджых, а таксама ўмацуе бяспеку ў Еўрасаюзе і ўзмоцніць барацьбу з тэрарызмам.
Адобраную пастанову павінны падпісаць Савет ЕС і Еўрапарламент, толькі тады яна будзе апублікавана ў афіцыйным часопісе супольніцтва і ўступіць у сілу праз 20 дзён.