Амаль усе расійскія ВНУ пачнуць навучальны год у вочным фармаце, пры выкананні рэкамендаваных мер санітарнай бяспекі, заявіў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фалькоў.
“Амаль 100% ВНУ пачнуць навучальны год у прывычным фармаце — вочна, пры выкананні рэкамендаваных мер санітарнай бяспекі”, — прыводзіць словы В.Фалькова прэс-служба ведамства.
Міністр адзначыў, што 96,4% ВНУ пачнуць навучальны год 1 верасня, астатнія змогуць зрабіць гэта да 1 лістапада.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.