Дапамагчы абараніць прыроду і ачысціць галоўную раку французскай сталіцы ад смецця. Такую няпростую місію ўзяў на сябе звычайны 11-гадовы парыжскі школьнік Рафаэль, перадае “Першы канал”.
З дапамогай магніта хлопчык дастае з Сены патоплены металічны лом. За паўтара года яго ўлоў склаў 300 веласіпедаў, 200 самакатаў і 100 калясак з супермаркетаў, ёсць і небяспечныя прадметы (пісталеты, снарад часоў вайны) і яшчэ шмат усякай дробязі.
“Я адчуваю, што раблю нешта для планеты, няхай нават зусім не шмат, але як магу. Прынамсі, хоць нешта. Некаторыя хлопцы ў маім узросце проста сядзяць дома або, напрыклад, у футбол ганяюць. А я вось прыбіраю, калі і не ўсю планету, то хоць маленькі кавалачак”.
У мінулым годзе Рафаэля нават узнагародзілі асаблівым медалём за выдатны ўклад у развіццё горада. А зусім хутка на беразе Сены адкрыецца выстава самых кур’ёзных прадметаў, якія яму ўдалося вывудзіць з ракі.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.