Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон падпісаў указ аб правядзенні ў краіне кансультатыўнага рэферэндуму па пытанні пашырэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, паведамляюць інфармагенцтвы.
Рэферэндум назначаны на 24 верасня 2017 года. Выказаць сваё меркаванне грамадзянам краіны трэба будзе па некалькіх пытаннях, сярод якіх пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта, датэрміновыя выбары ў парламент, скарачэнне колькасці дэпутатаў, выкладанне гісторыі Малдовы ў школах.
Ігар Дадон уступіў на пасаду Прэзідэнта Малдовы 23 снежня 2016 года.