Абвешчаны вынікі выбараў сенатараў

- 11:16Інфармацыйная гадзіна

Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Казахстана падвяла вынікі выбараў дэпутатаў сената парламента Казахстана, праведзеных 28 чэрвеня.

Выбраны 16 дэпутатаў, гэта значыць, па адным ад кожнай вобласці, гарадоў Астана і Алматы.

“На падставе пратаколаў абласных, гарадоў Астана і Алматы выбарчых камісій аб выніках падліку галасоў па выбарах дэпутатаў сената парламента Цэнтральная выбарчая камісія Казахстана паведамляе, што выбары прызнаны праведзенымі ў 14 абласцях Рэспублікі Казахстан, у гарадах Астана і Алматы”, — сказаў на брыфінгу адказны сакратар ЦВК Бахыт Мельдзешаў.

Усяго ў ходзе электаральнай кампаніі былі вылучаны 89 прэтэндэнтаў. У выбарчыя бюлетэні ўключаны 38 кандыдатаў. У выбарах прынялі ўдзел 3 тысячы 242 выбаршчыкі.

Сем выбраных дэпутатаў вылучаны масліхатамі, дзевяць — шляхам самавылучэння. Сярэдні ўзрост кандыдатаў у дэпутаты ў сенат парламента Казахстана складае 56,7 года.

У назіранні за выбарамі ў дэпутаты сената парламента Казахстана ўдзельнічалі 518 міжнародных і айчынных наглядальнікаў, 244 прадстаўнікі казахстанскіх і замежных СМІ.

Усяго ў сенаце 47 дэпутатаў, з іх 15 назначаюцца прэзідэнтам і 32 прадстаўляюць рэгіёны (па два ад кожнага). Яны выбіраюцца кожныя тры гады.