Адкрыцці палявой алімпіяды

- 14:46Адукацыйная прастора, Алімпіядны рух

Беларускія школьнікі заваявалі 2-е месца ў міжнародным заліку VIII Татарстанскай адкрытай палявой алімпіяды юных геолагаў. 

Палявая алімпіяда праводзілася ў вочным фармаце з 11 па 17 ліпеня ў Альмецьеўску. Удзельнікамі сталі 36 каманд з Рэспублікі Татарстан, Крыма, Пермскага краю Расіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана.

У склад каманды “Юныя геолагі Рэс­публікі Беларусь” увайшлі навучэнцы гімназіі № 5 Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе Паліна Вільчак, Ганна Вайцяховіч, Данііл Гінько, Багдан Канстанцінаў, Міхаіл Гаспадарык, Арсеній Лазарэвіч, Марыя Загарэўская і Софія Тазіева, якая стала чацвёртай у асабістым заліку сярод 288 удзельнікаў алімпіяды. 

Гімназісты заваявалі прызавыя месцы ў геалагічных конкурсах па апісанні геалагічнага помніка прыроды, магнітаметрыі, праходжанні геалагічнага маршруту, мінералогіі і петраграфіі, пабудове геалагічнага разрэзу і асновах тэхнікі бяспекі.  

Кіраўнікі каманды — дырэктар гімназіі № 5 Мінска Жанна Гвозд і дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрый Курловіч. 

Падрыхтоўку беларускай каманды юных геолагаў вялі пры падтрымцы філіяла “Інстытут геалогіі” ДП “НПЦ па геалогіі” і факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. 

Наталля КАЛЯДЗІЧ.