Адкрыты дыялог

- 10:07Выхаванне, Выхаваўчая работа

Міністр адукацыі Андрэй Іванец сустрэўся з удзельнікамі маладзёжнага форуму выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Адбыўся адкрыты дыялог аб асаблівасцях уступнай кампаніі 2023 года.

— Па даручэнні кіраў­ніка дзяржавы з 1 студзеня 2021 года ў пілотным рэжыме пачаў сваю дзейнасць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, — адзначыў Андрэй Іванавіч. — Сёння праз два гады мы праводзім фестываль выпускнікоў тэхнапарка, для таго каб сабраць хлопчыкаў і дзяўчынак ра­зам і пагаварыць аб іх далейшай прафесійнай і адукацыйнай траекторыі. Вельмі важна, каб таленавітыя маладыя людзі знайшлі свой шлях як у адукацыі, так і ў прафесіі. Мы ствараем бесперапынную сістэму падрыхтоўкі дзяцей пачынаючы са школы. Таму ў правілы прыёму і ва ўказ кіраўніка дзяржавы ўнеслі прапанову аб тым, каб выпускнікі тэхнапарка, якія маюць рэкамендацыі яго наглядальнага савета, маглі па субяседаванні паступаць у любую ўстанову вышэйшай адукацыі нашай краіны па профілі той адукацыйнай праграмы, па якой вучыліся.

Сёння ў тэхнапарку рэалізуецца 15 адукацыйных праграм па розных напрамках, пачынаючы ад космасу і заканчваючы бія- і нанатэхналогіямі. З 1 сту­дзеня штогод больш чым паўтары тысячы маладых людзей будуць прахо­дзіць навучанне ў дзіцячым тэхнапарку. Гэта матываваныя, пад­рыхтаваныя маладыя лю­дзі, якім важна выбудоўваць узаемадзеянне не толькі з універсітэтамі, але і з патэнцыяльнымі работадаўцамі. Створаны кластар па рабоце з адоранай моладдзю, які аб’яднаў у сабе ўсе тэрытарыяльныя цэнтры тэхнічнай творчасці, вядучыя ўніверсітэты, інстытуты НАН Беларусі і рэальны сектар эканомікі. 

— Мы хацелі б, каб маладыя людзі са школы разумелі не толькі, куды яны прыйдуць вучыцца, але і дзе яны змогуць раскрыць свой патэнцыял у рэальным сектары эканомікі на карысць нашай краіны, — падкрэсліў міністр адукацыі.

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 4 студзеня 2023 года.